Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўдні Афганістану забітыя 17 баевікоў.


КАБУЛ. На поўдні Афганістану падчас антытэрарыстычнай апэрацыі амэрыканскіх і афганскіх сілаў забітыя прынамсі 17 баевікоў. Учора падчас бою з талібамі ў правінцыі Кандагар параненыя трое марскіх пэхацінцаў ЗША. Паводле паведамленьня губэрнатара правінцыі Халіда Паштуна, за тры дні баёў забітыя дзясяткі талібаў і баевікоў Аль-Каеды. Васьмёра ўзятыя ў палон. Гэта самая буйная анты-тэрарыстычная апэрацыя ў Афганістане са жніўня летась. Тады ў правінцыі Забуль былі забітыя больш за 100 баевікоў.
XS
SM
MD
LG