Мытнікі канфіскавалі ў Яўгена Скочкі 14 асобнікаў праграмы выбарчага блёку “Маладая Беларусь” і столькі ж асобнікаў праекту палітычнай рэформы, які прапануе гэты блёк.
Паводле Яўгена Скочкі, мытнікам не спадабалася, што ў праграме быў пункт аб зьмене ўлады ў Беларусі. Маладафронтавец ехаў у Вільню на сэмінар разам са сваімі сябрамі. Пакуль правяралі Яўгена Скочку, рэйсавы аўтобус зьехаў, і Яўгену давялося дабірацца самастойна.