Прыхільнікі захаваньня помнікаў Леніну адзінагалосна ўжываюць слова “гісторыя”, а таксама часта кажуць пра культурную спадчыну:
(Спадарыня: ) “Гэта гісторыя, а Ленін зрабіў нямала добрага”.
(Карэспандэнт: ) “Што добрага для Беларусі?”
(Спадарыня: ) “У прыватнасьці, для Беларусі я ня ведаю. Але я вырасла на паняцьці, што Ленін жывейшы за ўсіх жывых”.
(Пэнсіянэрка: ) “Тыя помнікі, што маюць мастацкую вартасьць, абавязкова трэба захаваць”.
(Спадарыня: ) “Я гэтага яшчэ не магу адрынуць. Гэта гісторыя, і хай бы стаялі”.
Вось супрацьлеглае меркаваньне:
(Спадар: ) “Гэтыя помнікі трэба пахаваць даўно. Без усялякіх сродкаў, без усялякіх пошукаў, сьцерці ў пыл і забыць. Гэтай краіне ленінізм за семдзесят гадоў нічога добрага не прынес”.
(Сталы спадар: ) “Лепш гэтыя помнікі паздымаць навогул”.
А вось яшчэ адно меркаваньне: пра неабходнасьць захаваньня усіх савецкіх помнікаў, менавіта дзеля памяці:
(Спадар: ) “Зьбіраць і ствараць парк з помнікаў. Шкада, што разбурылі помнікі Сталіну, і іх няма дзе пабачыць”.
Мой суразмоўца спаслаўся на досьвед Вугоршчыны і Літвы, дзе савецкія помнікі сабраныя ў спэцыяльныя паркі, каб нагадваць пра час таталітарызму.
Зьвяртаюся да дзесяцігадовых навучэнак адной зь менскіх школаў:
(Карэспандэнт: ) “Хто такі Ленін?”
(Дзяўчынка: ) “Ленін — гэта правадыр народу гадоў трыццаць таму”.
(Другая дзяўчынка: ) “Я ня ведаю, хто такі Ленін. (Сьмяецца.) Нам казалі ў школе, але я забылася”.
А вось студэнты пра Леніна ведаюць, але гавораць без эмоцыяў. Многія за натуральны працэс: маўляў, хай помнікі паціху разбураюцца. Вось меркаваньні тых, каго я сустрэў на ганку гістарычнага факультэту БДУ:
(Хлопец: ) “Лічу, што зашмат і так. Трэба пакінуць некалькі, каб была памяць пра той гістарычны працэс, які адбываўся на нашых землях пры савецкай уладзе. А рэстаўраваць, пашыраць ня трэба”.
(Спадарыня: ) “Калі камусьці трэба, хай арганізуе збор сродкаў, выбар месца, разьмяшчэньне помніка. Калі гэта камусьці трэба, але мне асабіста і маім сябрам ня трэба. Больш актуальныя існуюць на сьвеце пытаньні”.
(Студэнт: ) “Калі ў маленькім гарадку гэта адзіны помнік, варта рэстаўраваць. Бо ў тамтэйшых жыхароў такі мэнталітэт, што куды-небудзь варта прыносіць кветкі. А ў Менску, іншых гарадах, хапае асобаў, якім варта ўсталяваць помнік”.
(Хлопец: ) “Не, калі ў мястэчку ёсьць асоба, якой можна ўсталяваць помнік, то варта гэта зрабіць. Але зносіць помнікі ня варта, і вяртаць ня варта тых, што зьнесьлі. Мінуў час, у краіне ёсьць людзі, якім можна паставіць помнікі”.
(Студэнт: ) “Тое, што стаяць, гэта пытаньне часу. Лепш за ўсё запытацца ў людзей, якія там жывуць. Патрэбны ім гэты помнік альбо не”.