Мэмарыяльная шыльда умацаваная на будынку колішняй Віленскай беларускай гімназіі у Базыяльянскіх мурах, дзе паэтка вучылася, дзе пачала пісаць вершы і дзе яе любімы настаўнік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі абвесьціў, прачытаўшы першы яе верш, што у беларусаў зьявілася новая вялікая паэтка.
Як адзначылі віленчукі, шыльда у гонар паэткі вылучаецца прыгажосьцю з усіх, што былі дагэтуль у Вільні. Аўтар, скульптар Алесь Шатэрнік, кажа, што і гэтая праца, як праца над помнікам Быкава, для яго была асаблівай, адсюль і сымбалі на шыльдзе – кветкі і шпак сымбалізуюць незалежнасьць, 25 сакавіка, а над выявай паэткі “лунае сонцакрыж”, пра які ён напісаў паэму.
(Шатэрнік: ) “Спачатку гэта плянавалася у Старых Дарогах для музэя Анатоля Белага. Але там зрабілі іншы помнік. Мы сустрэліся з Пятром Краўчанкам (які фундаваў гэтую шыльду), пачалі думаць, дзе яшчэ можна усталяваць помнік Натальлі Арсеньневай, згадвалі пра Слонім, згадвалі пра Менск, – але там стаўленьне, самі ведаеце, якое. Лёс нас прывёў сюды, у Вільню”.
Ці можна спадзявацца, што памяць Натальлі Арсеньневай будзе ушанаваная у Менску? Гісторык Алег Трусаў адказвае аптымістычна: “У Менску зьявіцца ня толькі шыльда, але і вуліца альбо праспэкт. І, я думаю, хутка”.
Акадэмік Радзі Гарэцкі: “Я думаю, што гэта будзе абавязкова, але, на жаль, у Менску сытуацыя такая, што вось, да прыкладу, шыльда ў памяць Максіма Гарэцкага другі раз зьнікае з будынку Інбелкульту. Дзе яна – невядома, і хто крадзе – таксама невядома. Але можна здагадацца”.
Паэт Генадзь Бураўкін выказвае сваю апінію на гэты конт:
(Бураўкін: ) “Будзе і дошка у гонар Натальлі Арсеньневай, і вуліца зь яе імем. Іншая справа, – я ня надта вялікі аптыміст, што гэта будзе хутка. Як Быкаў казаў, што лепш за ўсё жыць дома, пісаць дома, – так, я думаю, памятаць такіх выдатных асобаў, як Быкаў, як Арсеньнева, трэба перш за ўсё дома. Дзякуй, што і недзе каля дома і памятаюць іх, і любяць, але – рабілі гэтыя людзі для Беларусі, для беларусаў. І Беларусь, беларусы павінны аддаваць ім належнае. Перш за ўсё. Падзея гэтае (адкрыцьцё шыльды) прыемная. На жаль, баюся, што яна не стане падзеяй настолькі значнай і шырока вядомай, як яна таго заслугоўвае”.