Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя пратэсту супраць прысуду Дашкевічу: 12 затрыманых


Радыё Свабода, Менск Байцы спэцназу затрымалі 12 удзельнікаў пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. Маладыя людзі стаялі на тым самым месцы, дзе асуджаны сёньня на паўтара году зьняволеньня Зьміцер Дашкевіч амаль трое сутак вёў акцыю пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сёлетнім сакавіку. Моладзь трымала партрэты Зьмітра Дашкевіча, запаленыя сьвечкі.

Байцы спэцназу, падышоўшы да моладзі, пацікавіліся, чаму прысьвечаная гэтая акцыя, і выклікалі аўтазак. Пры гэтым юнакам і дзяўчатам спэцназаўцы сказалі, што тыя могуць стаяць на плошчы колькі захочуць. Але, як высьветлілася, міліцыянты проста ня мелі побач машыны.

Як толькі прыехаў аўтазак, спэцназаўцы пачалі хапаць дзяўчат і хлопцаў і кідаць іх у машыну. Была затрыманая і карэспандэнтка Радыё Свабода Любоў Лунёва. Ад''ехаўшы з Кастрычніцкай плошчы, аўтазак спыніўся ў раёне опэрнага тэатру, і спэцназаўцы ветліва папрасілі журналістку выйсьці з машыны.

Усіх астатніх затрыманых, сярод якіх Крысьціна Шацікава, Зьміцер Федарук, павезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG