Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім “Дынама” будзе гуляць удзельнік Лігі чэмпіёнаў


Радыё Свабода Чэмпіён Расеі ў складзе маскоўскага ЦСКА і ўдзельнік матчаў Лігі чэмпіёнаў нападнік Дзяніс Папоў ад сёньняшняга дня мае права выступаць за менскае “Дынама”. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт футбольнага клюбу “Дынама”.

Дзяніс Папоў, якому цяпер 26 гадоў, пачынаў кар’еру ў расейскай камандзе “Чарнаморац” з гораду Наварасійску. У той час яе ўзначальваў вядомы беларускі трэнэр Анатоль Байдачны. Таму можна меркаваць, што запрашэньне Папова ў Менск адбылося на рэкамэндацыю Байдачнага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG