Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром" цікавіцца ня толькі "Белтрансгазам", але й Мазырскім НПЗ


Радыё Свабода "Газпром" зацікаўлены ў набыцьці нафтахімічных актываў у Беларусі. Пра гэта 20 чэрвеня заявіў намесьнік старшыні праўленьня “Газпрому" Аляксандр Разанаў, – паведамляюць расейскія інфармагенцтвы.

"Цікавасьць да стварэньня сумеснага прадпрыемства зь Беларусьсю на базе газатранспартнага прадпрыемства "Белтрансгаз" застаецца, але расейская кампанія магла б разгледзець і нафтахімічныя актывы Беларусі, у тым ліку Мазырскі НПЗ", – сказаў А.Разанаў.

"Пры гэтым цана пастаўкі газу ўсё роўна павінна быць рыначнай, – зазначыў ён.– "Проста частку кошту газу мы зможам залічваць за расплату гэтымі актывамі для таго, каб Беларусь на працягу двух-трох гадоў магла вывесьці сваю эканоміку на рыначныя цэны газу, якія гатовая плаціць".

Напярэдадні Разанаў пацьвердзіў намер "Газпрому" пастаўляць у Беларусь у 2007 годзе газ па цане 200 даляраў ЗША за тысячу кубамэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG