Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі актывіст з каманды Мілінкевіча выйшаў на волю


Радыё Свабода Сёньня выйшаў на свабоду Сьцяпан Навасельчан, які адным зь першых актывістаў Берасьцейшчыны апынуўся за кратамі падчас выбарчай кампаніі.

Спадар Навасельчан — давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча. За кратамі ён правёў 20 сутак — прычым, двойчы атрымліваў 10 сутак паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве. Перад тым як адпусьціць актывіста на волю, зь ім пагутарыў намесьнік начальніка Ленінскага РАУС Берасьця спадар Вайтовіч, які папярэдзіў “аб недапушчальнасьці антызаконнай дзейнасьці”.

Сьцяпан Навасельчан заявіў, што законаў не парушаў. Па фактах арышту, якія актывісты апазыцыі лічаць незаконнымі, была складзена адмысловая скарга ў пракуратуру. Спадар Навасельчан адзначыў: “Імёны тых, хто на мяне паклёпнічаў, добра вядомыя. Я хацеў бы, каб яны хаця б папрасілі прабачэньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG