Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада абмяжоўвае адносіны зь Беларусьсю


Радыё Свабода Канада заявіла, што скарачае стасункі з Беларусьсю ў сувязі з ўжываньнем гвалту беларускімі ўладамі супраць мірных дэманстрантаў і затрыманьнямі ўдзельнікаў акцый.

Міністар замежных справаў Канады Пітэр Макей паведаміў, што ён выклікаў амбасадара Беларусі, каб выказаць яму асуджэньне Атавы таго, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і справядлівымі. Кіраўнік МЗС Канады назваў беларускія выбары “абсалютнай абразай дэмакратычных прынцыпаў”.

Міністар замежных справаў паведаміў, што Канада цяпер абмяжуе афіцыйныя стасункі зь Беларусьсю консульскімі дачыненьнямі, пытаньнямі, зьвязанымі з правамі чалавека і дэмакратычнага разьвіцьця, а таксама зь міжнароднай бясьпекай, накшталт зьнішчэньня наземных мінаў. Пітэр Макей таксама запатрабаваў вызваліць канадзкага журналіста, затрыманага ў Менску ў часе акцыі пратэсту. Фрэдэрык Левуа працаваў у Менску без акрэдытацыі МЗС Беларусі і быў затрыманы ў ноч на 24 сакавіка падчас ліквідацыі намётавага гарадку на Кастрычніцкай плошчы. У той жа дзень яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Сям''я 23-гадовага канадзкага журналіста непакоіцца аб яго стане і звярнулася да канадзкіх уладаў з просьбай аказаць садзеяньне ў яго вызваленьні. Сваякі апасаюцца за здароўе Фрэдэрыка Левуа, паведамляе "Сі-бі-сі ньюс Манрэаль".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG