Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 50 чалавек пікетавалі амбасаду Літвы ў Менску


Тацяна Поклад, Вільня Удзельнікі пікету пры амбасадзе Літвы ў Менску прыйшлі са сьцягамі неіснуючай дзяржавы – Савецкага Саюзу. У пікеце бралі удзел прадстаўнікі дзяржаўнай моладзевай арганізацыі БРСМ і людзі сталага ўзросту. Да іх выйшаў паразмаўляць амбасадар Літвы у Беларусі. Пікетоўшчыкі віталі воплескамі разгорнуты на тэрыторыі амбасады плякат “Літва і Беларусь – сёстры навекі ў адзінай Эўропе”.

Пікет пры літоўскай амбасадзе у Менску працягваўся некалькі гадзінаў. Моладзь зь дзяржаўнай арганізацыі і людзі сталага узросту, каля 50 чалавек, час ад часу скандавалі лёзунгі.

Дараднік амбасадара Літвы у Беларусі Марыюс Януконіс:

(Януконіс:) “ Стаялі блізу агароджы амбасады, але асаблівай актыўнасьці не выяўлялі. Амбасадар Літвы выйшаў да іх паразмаўляць, размова была досыць канструктыўная. Амбасадар Пятрас Вайцекунас пацьвердзіў, што Літва імкнецца падтрымліваць сяброўскія сувязі зь беларускай нацыяй. Пікетоўшчыкі таксама перадалі пісьмовы зварот амбасадару”.

Калі на тэрыторыі амбасады быў разгорнуты плякат: “Літва і Беларусь – сёстры навекі ў адзінай Эўропе”, пікетоўшчыкі віталі яго воплескамі. Тым часам, удзельнікі пікету трымалі афіцыйныя беларускія сьцягі і сьцягі неіснуючай дзяржавы – былога Савецкага Саюзу.

У суботу беларуская тэлевізія у сваім рэпартажы абвінаваціла кіраўніка замежнай палітыкі Хаўера Саляну, міністра замежных справаў Літвы Антанаса Валёніса і амбасадара Літвы ў Беларусі Пятраса Вайцекунаса ў арганізацыі мітынгаў у Менску. МЗС Літвы заявіла, што ня бачыць сэнсу камэнтаваць гэтыя абвінавачваньні і што Літва не адмаўляецца ад падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі. Таксама беларускія афіцыйныя СМІ паведамілі, што нібыта ў ліку затрыманых ёсьць нямала грамадзянаў Літвы, тым часам амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Менску не пацьвярджае гэтыя зьвесткі.

Падобныя пікеты адбыліся у Менску пры амбасадах Польшчы і ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG