Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Марачкін – пра Звон Свабоды, які быў арыштаваны міліцыяй


Радыё Свабода Сёньня ноччу арыштавалі Звон Свабоды. Яго прэзэнтацыя плянавалася 25 сакавіка ў Менску, на Дзень Волі.

Стваральнік звону Алесь Марачкін заявіў Радыё Свабода:

(Марачкін: ) “На Звоне — спрадвечныя і мудрыя словы нашых прашчураў, а таксама Кастуся Каліноўскага, Васіля Быкава. Ёсьць словы Францішка Скарыны... Я не магу выказаць свайго абурэньня. Нават на праспэкце, які сёньня названы праспэктам Незалежнасьці, адымаюць Звон Свабоды! Дык што: тут павінен быць звон несвабоды? Я лічу, што незалежнасьць і свабода — гэта адно й тое ж. Прытым, гэта ж твор мастацтва. Нават міліцыянты прызналіся: “Загад затрымаць аўтамабіль са звонам мы атрымалі зьверху”. Дзікунства!

У Менску ёсьць помнік бульбе, у Бабруйску — бабру, у Старых Дарогах жадаюць паставіць помнік самагону... Я паўтараю: Звон Свабоды — гэта твор мастацтва, які мае духоўны, сакральны сэнс. Ён пакуль не ўсталяваны. Ён павінен быць сярод народу. І калі арыштоўваюць Звон Свабоды, то яны дэманструюць, што ў нас няма ніякай свабоды! За свабоду трэба змагацца, змагацца й яшчэ раз змагацца!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG