Як зазначыла кіраўніца сьветлагорскага штабу Мілінкевіча Сьвятлана Міхальчанка, гарадзкая выбарчая камісія доўга не магла вырашыць, якую залю даць апазыцыйнаму кандыдату, таму яна асабіста і заклікала людзей прыйсьці ў Палац культуры хімікаў, дзе заўсёды адбываюцца сустрэчы з кандыдатамі на прэзыдэнта.
Але ў апошні момант улады вырашылі даць Аляксандру Мілінкевічу залю на 60 месцаў і два сельскіх клюбы. Людзі ж прыйшлі да Палацу хімікаў, але ў залю іх не пусьцілі, патлумачыўшы, што там ідзе нейкая рэпэтыцыя. Як адзначылі сьведкі, тым часам у фае будынку разьмясьцілася цэлая рота міліцыі.
А.Мілінкевіч, аднак, не зьбіраўся штурмаваць Палац культуры, а правёў гутарку з сотнямі сьветлагорцаў на прыступках будынка. Людзі яго віталі воплескамі, жадалі перамогі, але многія казалі, што выбары, напэўна, будуць сфальшаваныя.
Паводле іншага сцэнару прайшла сустрэча ў Жлобіне. Тут А.Мілінкевіч атрымаў залю ў самым цэнтры гораду. Прыйшло шмат людзей, і сярод іх былі прадстаўнікі мясцовай улады, ідэалягічныя супрацоўнікі, якія задавалі яму "нязручныя" пытаньні.
Але ўсё ім сапсавала шматдзетная маці, якая заплакала і голасна заявіла, што танцамі і канцэртамі за Аляксандра Лукашэнку народ не накорміш, што ў краіне пануе бяспраўе і несправядлівасьць, і што патрэбны новы прэзыдэнт і новая мясцовая ўлада. Паводле арганізатара сустрэчы, камуніста Валерыя Рыбчанкі, гэтая шматдзетная маці выказала агульныя адносіны большасьці жыхароў Жлобіна да сёньняшняй рэчаіснасьці.
У нядзелю ў Аляксандра Мілінкевіча заплянаваная сустрэча ў Гомелі, у панядзелак – у Рэчыцы і Мазыры.