Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне "Свабоды": ці патрэбна ў Беларусі сьмяротнае пакараньне?


Радыё Свабода Ці трэба ў Беларусі адмяніць сьмяротнае пакараньне? Апытаньне на менскі вуліцах.

(Спадарыня: ) “Калі ён забіў, то божа ж мой, гэта ж увогуле… Няхай і памірае”.

(Карэспандэнт: ) “А тое, што мы адзіная эўрапейская краіна, у якой такая найвышэйшая мера засталася?”

(Спадарыня: ) “Ня згодная. Толькі сьмяротнае пакараньне такім людзям!”

(Дзяўчына: ) “Ня ведаю, можа й трэба было б адмяніць”.

(Курсант: ) “Я мяркую, што не, ня варта. Бо некаторыя нелюдзі ня вартыя таго, каб жыць на гэтым сьвеце. Калі ўсё даказана, то навошта трымаць такога чалавека? Напрыклад, у тых самых ЗША ў некаторых штатах ёсьць сьмяротнае пакараньне”.

(Іншая спадарыня: ) “Мяркую, што не. Людзей трэба караць, каб іншым не панадна было”.

(Карэспандэнт: ) “Але ж мы адзіная эўрапейская краіна, дзе такое засталося!”

(Спадарыня:) “Я разумею. Мы, можа быць, і адзіная эўрапейская краіна, але ўлічваючы досьвед Кітаю, калі чыноўнікам за крадзеж, карупцыю адрубалі руку, дык крадзяжоў у іх практычна няма. Хацелася, каб і ў нас не было”.

(Пэнсіянэрка: ) “Ня варта. Бо калі вельмі вялікае злачынства, то трэба й панесьці за гэта кару”.

(Карэспандэнт: ) “А, можа, лепей чалавека папросту пажыцьцёва зьняволіць?”

(Пэнсіянэрка: ) “Зьняволіць… А ўтрымліваць яго павінная дзяржава”.

(Іншая пэнсіянэрка: ) “Я нават ня ведаю, што горш: ці адразу яго пакараць, ці каб яму дваццаць год альбо пажыцьцёва пакутаваць”.

(Дворнік: ) “Нельга адмяняць”.

(Карэспандэнт:) “Чаму?”

(Дворнік: ) “Бо шмат злачынцаў, няма чаго ім даваць пажыцьцёвае, іх трэба расстрэльваць на месцы”.

(Карэспандэнт: ) “Ці варта ў Беларусі адмяніць сьмяротнае пакараньне?”

(Распаўсюдніца лятэрэйных білетаў:) “Гледзячы за што. Гэта ўсё на месцы трэба вырашаць. Калі там сапраўды “сьмецьце” нейкае -- забойца, сэрыйны забойца, ён выйдзе й будзе тое ж самае рабіць”.

(Карэспандэнт: ) “Ну а калі яго на ўсё жыцьцё зьняволіць?”

(Распаўсюдніца лятэрэйных білетаў: ) “Я ня ведаю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG