Паводле аднаго з кіраўнікоў праекту Франака Вячоркі, многія музычныя крамы Менску ўжо зрабілі замовы на частку тыражу “Партызанскай школы”. Дыск склалі шаснаццаць песень, сярод якіх некалькіх кавэр-вэрсіяў вядомых усясьветных і беларускіх рок-гітоў. У стварэньні альбому бралі ўдзел больш за дваццаць чалавек. У тым ліку выкладчыкі ліцэю Андрэй Хадановіч і Аляксей Крукоўскі. А таксама гурты “Ска!РБ” і “Parason”. Аздабленьне вокладкі зрабіў Міхал Анемпадыстаў.
Франак Вячорка падкрэсьлівае, што стваральнікі праекту разьлічваюць на пэрспэктыву росту ад грамадзкай да прафэсійнай дзейнасьці:
(Вячорка: ) “Ліцэй даў базу, аснову для стварэньня дзейнасьці, а каб разьвівацца і эвалюцыянаваць, трэба ахопліваць шырэйшыя плошчы”.
Удзельнік праекту малады музыкант Віталь Зыблюк лічыць вельмі важным праект для цяперашніх навучэнцаў Коласаўскага ліцэю, якія цяпер навучаюцца ў паўпадпольных умовах:
(Зыблюк: ) “Ёсьць плён, і ёсьць сэнс, каб гэта працягваць. Мяркую, гэты дыск яшчэ больш аб’яднае выпускнікоў, і пакажа прыклад маладым ліцэістам, што і як трэба рабіць”.
Галоўнай на сёньня песьняй альбому “Партызанская школа” Франак Вячорка лічыць песьню “Не!”, на якую аўтараў натхніў гімн украінскай аранжавай рэвалюцыі “Разам нас богато”:
(Вячорка: ) “Маем на мэце пэўную частку песень палітызаваць. У прыватнасьці, песьню “Не!”. Плянуем трошкі перапісаць вакал адпаведна нашым перадвыбарчым сымпатыям. І таксама магчыма папулярызаваць наш праект дзякуючы таму, што гэта песьня стане гімнавай у дачыненьні да выбарчай кампаніі”.
Неўзабаве мусіць зьявіцца кліп на песьню “Не!”
Канцэрт-прэзэнтацыя праекту “Партызанская школа” заплянаваны на першую палову сакавіка.