Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні актывістаў "Маладога фронту" ў Менску й Салігорску


Радыё Свабода Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча ўзялі пад варту. Сёньня яму прад’явілі афіцыйнае абвінавачаньне ў хуліганстве.

Уначы з 31 студзеня на 1 лютага А.Фінькевіч зрабіў графіці палітычнага зьместу на будынках дамоў. Яго сябра Аляксея Янушэўскага сьледчыя адпусьцілі на волю. Артура Фінькевіча будуць трымаць пад вартай да канца сьледзтва.

Тым часам у Салігорску 3 лютага былі затрыманыя міліцыянтамі 15-гадовыя актывісты моладзевага дэмакратычнага руху Іван Шыла і Яўген Мядзьведзеў. Як паведаміў Радыё Свабода Іван Шыла, іх падазраюць у распаўсюдзе ўлётак пра незарэгістраваную арганізацыю “Малады фронт”. Хлопцы правялі ў пастарунку некалькі гадзінаў. Іван Шыла заявіў аб сваёй невінаватасьці, а на Яўгена Мядзьведзева быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG