Усясьветны банк, які разам з Эўразьвязам і Кітаем быў фундатарам міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай праблеме птушынага грыпу, выказаў задаволенасьць яе вынікамі. Абяцаная падчас канфэрэнцыі сума на барацьбу зь вірусам птушынага грыпу перавысіла чаканыя Усясьветным банкам 1 мільярд 200 мільёнаў даляраў.
Прыклада 1 мільярд даляраў будзе выдзелены праз гранты, а 900 мільёнаў даляраў будуць атрыманыя ў якасьці крэдытаў.
Найвялікшым донарам сталі Злучаныя Штаты, якія паабяцалі на барацьбу з птушыным грыпам больш за 330 мільёнаў даляраў. Цяпер пытаньне палягае ў тым, як найбольш эфэктыўна ўкласьці гэтыя грошы, як толькі яны паступяць.
Прэзыдэнт Усясьветнага банку Пол Вулфавіц у відэазвароце да ўдзельнікаў канфэрэнцыі заявіў, што трэба неадкладна спыніць пашырэньне вірусу птушынага грыпу, праз які ўжо загінулі 80 чалавек, і прыйшлося забіць мільёны птушак.
Пол Вулфавіц падкрэсьліў, што гэтаксама прынясе плён і ўкладаньне грошай ў сыстэму аховы здароўя ў бяднейшых азіяцкіх рэгіёнах.
(Вулфавіц: ) "Ніхто з нас ня можа ведаць, ці прывядзе пашырэньне вірусу птушынага грыпу да глябальнай пандэміі, аднак у чым мы можам пераканацца, што інвэстыцыі, якія мы цяпер робім, каб засьцерагчыся і ў далейшым кантраляваць распаўсюд вірусу – гэта доўгатэрміновыя інвэстыцыі. Яны дапамогуць краінам лепш абараніць сябе ад будучых пагрозаў пандэміі”.
Прадстаўніца Усясьветнай арганізацыі здароўя Крысьцін Макнэб адзначыла для Радыё Свабода, што найперш сродкі павінна накіроўвацца на кантроль птушак і на ўдасканаленьне вэтэрынарных службаў у краінах, якія ўжо закрануў вірус птушынага грыпу – гэта і вакцынацыя птушак, і натуральна разьвіцьцё ўласна сыстэмы мэдычнай дапамогі ў бяднейшых краінах Азіі.
Частка грошай будзе выдзеленая на адукацыйныя праграмы.
І яшчэ адзін кірунак фінансаваньня – гэта прымнажэньне запасаў антывірусных прэпаратаў, такіх як Таміфлю, якія забясьпечваюць адзіную пакуль вядомую абарону чалавека супраць птушынага грыпу. Пасьля гэтага патрэбнае фінансаваньне навуковых дасьледаваньняў, стварэньне вакцыны супраць вірусу H5N1 альбо іншага тыпу вірусу птушынага грыпу, які можа з’явіцца ў выніку мутацыі і можа перадавацца ад чалавека чалавеку.