Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Пазьняка сабрана 100 тысяч подпісаў, за Мілінкевіча – 200 тысяч


Валер Каліноўскі, Менск Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў паведаміў, што на сёньня сабрана 100 тысячаў подпісаў за лідэра КХП БНФ. Гэта колькасьць, патрэбная паводле закону для рэгістрацыі кандыдата на прэзыдэнта.

Спадар Папкоў спадзяецца, што да 27 студзеня будзе сабрана 140 тысяч подпісаў. Ён заявіў, што калі Зянон Пазьняк будзе зарэгістраваны кандыдатам, ён абавязкова вернецца ў Беларусь:

(Папкоў: )“Як толькі будзе зарэгістраваны – адразу прыедзе. Ніякіх іншых умоў. Мы тады ўсёй камандай будзем сустракаць яго, арганізоўваць бясьпеку і так далей”.

Кіраўнік перадвыбарчага штабу кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Сяргей Калякін заявіў, што за Мілінкевіча сабрана ужо 200 тысяч подпісаў. Да канца кампаніі ён разьлічвае на 300 тысяч.

Акрамя таго пра пераадоленьне 100-тысячнага рубяжу ў зборы подпісаў заявілі ініцыятыўныя групы Сяргея Гайдукевіча, Аляксандра Казуліна і Аляксандра Лукашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG