Гэтыя тэрміновыя дэбаты прызначаныя на 26 студзеня. Паводле прэсавай службы Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, на гэтыя дэбаты запрошаныя старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў і кандыдат аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч.
***
Сёньня ж у Вене старшыня АБСЭ Карэл дэ Гухт заклікаў Беларусь запрасіць дэлегацыю Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ для назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў краіне. Пакуль АБСЭ такога запрашэньня не атрымала і ўжо выказала сумневы што да магчымасьці свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі.