Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага: "На жаль, газэту "Придурок" не зарэгістравалі"


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 28 лістапада ў розныя гады мінулага.

“Беларуская крыніца” на гэтым тыдні 1927 году друкуе верш Сяргея Пеюна “Лістапад”:

Але-ж я надзею маю: Восень пройдзе і тагды, — Мой Народ гурбой спаткае Жыцьця шчасныя гады!

Сонца з хмарак твар пакажа, Неба кончыць сьлёзы ліць, — І пазнае сіла ўража, Што мы зможам вольна жыць!

Хай-жа суму лісьць далёка Адляціць ад нас назад! — Ў Волю верым мы глыбока! — Хоць кругом йшчэ Лістапад.

“Знамя юности” ў 1967 годзе піша: “Горад юнага лёсу, горад дзёрзкай мары; горад, сярэдні ўзрост жыхароў якога складае 27 гадоў; горад, дзе провады на пэнсію — яшчэ экзатычны выпадак... Гэта — Наваполацк... Горад яшчэ такі малады, што й сёньня вам могуць паказаць на беразе Заходняй Дзьвіны месца, адкуль адплываў першы паром перасяленцаў у “новы сьвет”. Разам з горадам мужнеюць ягоныя будаўнікі. Да слаўнага юбілею Кастрычніка навапалачане вырашылі атрымаць першы беларускі поліэтылен і слова сваё стрымалі”.

На старонках “Имени” ў 1997 годзе Ігар Гермянчук на пытаньне, ці сапраўды ён зьбіраўся рэгістраваць газэту пад назвай “Придурок”, адказвае: “Было такое. На жаль, яе не зарэгістравалі. Відаць, таму, што адразу ж зьвязалі гэты назоў зь нейкім канкрэтным чалавекам... Газэта павінна была быць прысьвечана аднаму чалавеку. Гэта мог быць зьбіральны вобраз, але ўсе б ведалі, хто гэты чалавек... Але цяпер, калі ў нас не атрымаецца абараніць сваё права выдаваць нармальную газэту, дык падпольна мы, безумоўна, будзе выпускаць зусім не газэту “Придурок”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG