Намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Хадыка гаворыць, што становішча ў партыі “нарэшце цалкам адпавядае дэмакратычным нормам”:
“Мы доўгі час былі ня вельмі схільныя да канкурэнцыі ў вышэйшых шэрагах кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту. Але зараз у нас упершыню будуць балятавацца тры прэтэндэнты. І мне здаецца, што партыя, яе ўнутраная палітычная культура дасягнулі ўжо такой ступені, што гэта не павядзе да расколу – той бядзе, якой хварэюць маладыя палітычныя ўтварэньні.
Я так думаю, што і прыхільнікі Івашкевіча будуць працаваць, калі пераможа Вячорка. І прыхільнікі Вячоркі будуць працаваць, калі пераможа Івашкевіч. Мне здаецца, што мы ўжо ў такім стане, што безбалезна перанясем любы вынік”.
Згадваю спадару Хадыку, што ён нічога не сказаў пра трэцяга прэтэндэнта – Алеся Міхалевіча. Юры Хадыка тлумачыць:
“Я лічу, што шанцы трэцяга значна меншыя. І ня толькі таму, што гэта значна маладзейшы чалавек, якому патрэбна яшчэ паднабрацца палітычнага досьведу, палітычнага аўтарытэту, але і таму, што не вылучаўся ён такімі дасягненьнямі, якія б давалі яму права сёньня балятавацца на самы высокі пост у Партыі Беларускага Народнага Фронту”.
Аналітык, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч гаворыць, што кожнаму з трох прэтэндэнтаў на зьезьдзе будзе цяжка:
“Думаю, што цяжкасьці гэтыя ёсьць у кожнага з кандыдатаў. Але ж найбольшыя яны, мабыць, у Вячоркі, таму што ён ужо сталы кіраўнік. І калі праграмы і канцэпцыя яго былі добрыя і выразныя, дык яны павінны былі праявіцца яшчэ да таго, як гэтыя выбары былі прызначаныя.
Ну, і, напэўна, найбольш лёгкая сытуацыя ў Міхалевіча. На ягоным баку і маладосьць, і групоўка маладых паплечнікаў. Але, на жаль, гэта толькі аванс, таму што нічога сур’ёзнага ім таксама не прадстаўлена. А Івашкевіч – гэта часовая і кампрамісная фігура”.
Уладзімер Мацкевіч лічыць, што сытуацыя ў Партыі БНФ даволі складаная:
“Тут ёсьць так бы мовіць спалучэньне двух крызаў у Фронце. Крызы функцыянаваньня і будзённай працы. Таму што на сёньняшні дзень відавочна, што гэтая праца не знаходзіць водгуку ні ў сябраў Фронту, ні тым больш у тых, на каго можна разьлічваць, як на патэнцыйную базу. Але гэта праходзіць. І нават лёгка праходзіць.
А вось больш галоўнае – гэта праграмны крыз. Я думаю, што зараз самыя складаныя рэчы адбываюцца менавіта ў праграмна-канцэптуальанй сфэры”.