Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У "Начной Свабодзе" – Лявон Вольскі і Юры Сьвірко


Радыё Свабода Сёньня ў нашым начным эфіры свой адказ на рэакцыю беларускага грамадзтва на паход рокераў у адміністрацыю прэзыдэнта выкажа лідэр гурту NRM Лявон Вольскі. Ён зь іншымі музыкамі ўчора дамовіўся пра зьняцьце негалоснай забароны ўладаў на выступы рок-гуртоў у абмен на іх дэпалітызацыю.

Госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе галоўны рэдактар кіеўскай газэты "Экономические известия" Юры Сьвірко. Гутарка з нагоды трэціх угодкаў Аранжавай рэвалюцыі будзе весьціся пра пасьлярэвалюцыйнае жыцьцё Ўкраіны – і дзяржавы, і звычайных грамадзян. А жыхары памежнага Гомелю дадуць іх жыцьцю свае ацэнкі.

У "Начных досьледах" – працяг сэрыі пра бясьпеку на беларускіх дарогах. Гэтым разам у цэнтры ўвагі Ігара Карнея праблема тэхнічнага стану машын на беларускіх трасах, як ён уплывае на аварыйнасьць і на колькасьць ахвяр ды траўмаваных? Тым часам жыхары Горадні падзеляцца сваімі марамі: на якой машыне яны хацелі б езьдзіць?

Апрача таго мы адзначым 30-годзьдзе менскага ансамблю традыцыйнага джазу “Рэнэсанс” і пагутарым з удзельнікам сёньняшняга фэсту “Блюз жыве ў Менску” Мікалаем Аруцюнавым з маскоўскай “Лігі Блюзу”. А яшчэ – інтэрвію зь віленскім паэтам Алегам Мінкіным з нагоды выхаду ягонай новай кнігі "Пэнаты" і рэпартаж з адкрыцьця менскага беларуска-нямецкага форуму.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў працягне аповед пра творчасьць гурту "Крама", а ў "Начной чытанцы" зноў прагучаць актуальныя і на сёньня ўрыўкі ананімных паэм канца мінулага стагодзьдзя.

Пасьля 23-й гадзіны: "Падарожжа Свабоды" ў вёску Ляды Жлобінскага раёну, перадача "Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў" пра голад у БССР у 1946 – 1947 гадох, "Беларускае замежжа" пра жыцьцё студэнтаў-беларусаў у Францыі і чарговы агляд лістоў нашых слухачоў.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG