Рэалізуецца праграма “Аднаўленьне тэрыторыяў, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС з выкарыстаньнем экалягічных тэхналёгіяў”. Бюджэт праграмы — 450 тысяч даляраў. Плянуецца, што фінансаваньне праекту вырасьце да 1 мільёна даляраў.
Цяпер у праграму GORE у Беларусі ўваходзяць 116 праектаў — агульны іх кошт прыкладна 8,3 мільёна эўра.
Як жа рэагуюць чыноўнікі Дзяржкамітэту на зьмену кірунку ў дапамозе пацярпелым раёнам?
Гаворыць супрацоўнік камітэту Міхаіл Пацёмкін:
“Цяпер тэндэнцыя — каб менш было гуманітарнай дапамогі ў пацярпелыя рэгіёны, а больш разьвіваць там менавіта вытворчасьць. Яна будзе надаваць імпульсы да разьвіцьця эканомікі. Будуць зьяўляцца новыя працоўныя месцы.
Увогуле, мы разам разьлічваем не на дапамогу, а на раўнапраўнае супрацоўніцтва зь міжнароднай супольнасьцю”.
А вось якое меркаваньне выказвае беларускі акадэмік Іван Мікітчанка:
“Дапамагаць трэба таму, хто сам імкнецца працаваць. А калі мы самі нічога ня робім? Я мушу сказаць: мы самі здольныя сябе абараніць. Але ж трэба да гэтага імкнуцца.
У нас ёсьць тэхналёгія вырошчваньня чыстых харчоў. Я ўзгадняў яе ў Акадэміі навук, зь яе цяперашнім кіраўніком Мясьніковічам. Ён даў мне памочніка. Дайшло да Дзяржкамчарнобылю — ні адказу, нічога.
Цяпер у Беларусі ніхто ня ведае, колькі ў нас пацярпелых — ліквідатараў, перасяленцаў, хто зь іх жыве ў чарнобыльскай зоне. Каталёгі, што складаліся раней, зьніклі. Таму я разумею, што ААН жадае прымусіць нас саміх займацца справай”.
Чарнобыль: дапамога ААН зьмяняецца, 21.11.2007