Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў: працягваецца суд над старшынём суполкі Партыі БНФ


Радыё Свабода Сёньня ў Шклове — працяг суду над старшынём мясцовай суполкі Партыі БНФ Аляксандрам Фёдаравым. Яму інкрымінуюць злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, парушэньне парадку выплаты заробкаў ды прысабечваньне дзяржаўнай маёмасьці. Фёдараву пагражае да васьмі гадоў зьняволеньня.

Суд над Аляксандрам Фёдаравым пачаўся 31 кастрычніка. Старшынюе на судзе старшыня Шклоўскага раённага суду Аляксандар Тараканаў.

Ад 1994 году Аляксандар Фёдараў працаваў майстрам кацельняў. Перад зьняволеньнем ён кіраваў трыма кацельнямі. Дзьве зь іх лічыліся ў раёне ўзорнымі.

Паводле дзяржаўнага абвінаваўцы, Фёдараў чатыры гады парушаў правілы выплаты заробкаў. Ён налічваў работнікам кацельні заробкі, якія атрымліваў сам.

Аляксандар Фёдараў часткова сваю віну прызнаў, аднак зазначыў, што гэтыя парушэньні ён рабіў праз вытворчую неабходнасьць. Ягоныя кацельні цэнтральныя, яны ацяпляюць важныя дзяржаўныя аб’екты — райвыканкам, пракуратуру, школы. Фінансаваньне кацельняў недастатковае, каб падтрымліваюць іхную работу, казаў Фёдараў.

Аляксандра Фёдарава затрымалі 14 чэрвеня. Пакуль вялося сьледзтва, ён знаходзіўся ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Аляксандар Фёдараў — актыўны ўдзельнік выбарчых кампаніяў. У 2001 годзе яго ўжо арыштоўвалі на загад пракурора Сьніткова, але тады хутка вызвалілі.

Шклоў: суд над старшынём суполкі Партыі БНФ працягнецца 14 лістапада, 2.11.2007 Шклоў: судзяць старшыню суполкі Партыі БНФ, 31.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG