Дасьледаваньне, якое правялі летась навукоўцы Ўнівэрсытэту штату Вашынгтон, паказала, што рэгулярны прыём вітаміну Е цягам 10 гадоў нязначна падвышаў рызыку раку лёгкіх у курцоў. Дасьледаваньні амэрыканскага Нацыянальнага Інстытуту ракавых захворваньняў засьведчылі, што тыя мужчыны, якія прымалі больш за адну дозу мультывітамінаў на дзень, мелі амаль на траціну большую рызыку захварэць на рак прастаты.
Нарэшце, сёлетняе дасьледаваньне, вынікі якога былі апублікаваныя ў выданьні Амэрыканскай мэдычнай асацыяцыі, паказала, што прыём антыаксыдантаў падвышаў рызыку сьмяротнасьці на 16 працэнтаў.
Гэтае апошняе дасьледаваньне выклікала асабліва вялікія спрэчкі, бо антыаксыданты, такія як вітаміны А, Е і С, маюць рэпутацыю змагароў з хваробамі і сродкаў амаладжэньня. Шэраг экспэртаў паставілі пад сумнеў вынікі дасьледаваньня Амэрыканскай мэдычнай асацыяцыі, кажучы пра памылкі ў мэтадалёгіі.
Экспэрты: лепш атрымоўваць патрэбную дозу вітамінаў з натуральных прадуктаў
Аднак іншыя экспэрты кажуць, што ў любым выпадку лепей не рызыкаваць і атрымоўваць патрэбную дозу вітамінаў з натуральных прадуктаў. "Калі толькі ваш доктар не прапісвае вам нейкія дабаўкі ў сувязі з канкрэтным дыягназам, няма патрэбы спажываць іх і выдаткоўваць на гэта грошы", – кажа доктар Крысьціян Глуд з шпіталю Капэнгагенскага ўнівэрсытэту ў Даніі.
Пры гэтым большасьць мэдыкаў пагаджаецца, што рэгулярнае спажываньне мультывітамінаў у правільнай дазіроўцы – гэта разумны крок, асабліва для тых хто ня есьць рэгулярна садавіну, гародніну і цельназерневыя прадукты.
Але пры гэтым трэба памятаць, што шмат якія сучасныя прадукты – напрыклад, энэргетычныя батончыкі, сокі ці іншыя напоі – ужо ўзбагачаныя дадатковымі вітамінамі і мінэраламі. Калі вы спажываеце гэтыя прадукты і адначасна прымаеце мультывітаміны, гэта можа прывесьці да перадазіроўкі.
Хоць канчатковыя высновы пра карысьць ці шкоду вітамінных дадаткаў рабіць пакуль рана, большасьць навукоўцаў пагаджаецца ў адным – атрыманьне вітамінаў і мінэралаў праз таблеткі не настолькі эфэктыўнае, як атрыманьне іх праз натуральную ежу. Ніхто дагэтуль дакладна ня вытлумачыў, чаму гэта так, але паводле адной з тэорыяў, прырода стварае дасканалы балянс элемэнтаў, які немагчыма цалкам аднавіць у лябараторыі.
Вітаміны: за і супраць, 12.02.2007