Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя станцыі менскага мэтро аздобленыя сьціпла, але “стыльна”


Севярын Квяткоўскі, Менск Сёньня ў Менску ўведзеныя ў карыстаньне новыя станцыі першай лініі мэтро "Уручча" і "Барысаўскі тракт". Калі першыя станцыі менскага мэтро былі аздобленыя творамі манумэнтальнага мастацтва часоў БССР, то новыя адметныя сучасным дызайнам. Наш карэспандэнт рушыў на апошнюю станцыю першай лініі мэтро – станцыю “Уручча”.

Надпіс – “Минский метрополитен – гордость столицы”. Сіне-блакітна-шэрыя таны. Адна з адметнасьцяў у тым, што тунэлі на пад''ездах да станцыяў асьветленыя: няма цемры за вакном.

Хлопцы: “Мы толькі прыехалі на экскурсію. Цікавая станцыя “Пасадкі няма”. Самая цікавая – туды не пушчаюць. Едзеш у цэнтры – там тунэлі цёмныя, а тут сьветлыя. Тут ціха едзе цягнік. Тут лепш, чым станцыі ў цэнтры выглядаюць”.

Мэтро зьявілася ў Менску ў 1984 годзе. Першыя станцыі першай лініі скрозь аздобленыя канцэптуальнымі мастацкімі творамі. Другая лінія зробленая прасьцей. Новыя станцыі вырашаныя арыгінальнымі дызайнэрскімі хадамі, але безь ляпніны, без мазаікі, без манумэнтальных жанраў выяўленчага мастацтва.

Некаторыя падкрэсьліваюць, што прыехалі адмыслова на экскурсію:

Спадар: “Я толькі што ўвайшоў, першы раз. Вельмі цікавая станцыя. Арыгінальна зроблена. Просьценька, але з густам”.

Карэспандэнт: “Першыя станцыі, зробленыя канцэптуальным мастацтвам…”

Спадар: “Як у Маскве ў 1935 годзе… Гэта адказвае патрабаваньням часу”.

Карэспандэнт: “А дзе весялей – на Кастрычніцкай, ці тут?”

Спадар: “Тут”.

Карэспандэнт: “Затое весела”.

Спадарыня: “На “Кастрычніцкай”, “Плошчы перамогі”… Мне паўсюль добра”.

Карэспандэнт: “Тут жа ўсё просьценька, а там ляпніна, мазаіка…”

Спадарыня: “Не-не, мне гэта не вельмі трэба. Галоўнае, каб было зручна і хутка даяжджаць”.

Спадар: “Добрая станцыя, прыгожая. Дызайн нічога сабе, так, нармальна… Мне больш падабаюцца новыя станцыі, чым папярэднія. Неяк воку лягчэй і ўспрыняцьце лепей. Больш неяк прастору”.

Новыя станцыі менскага мэтро, 7.11.2007

Новыя станцыі менскага мэтро, 7.11.2007

Новыя станцыі менскага мэтро, 7.11.2007

Новыя станцыі менскага мэтро, 7.11.2007

Новыя станцыі менскага мэтро, 7.11.2007

Новыя станцыі менскага мэтро, 7.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG