Агулам Мікола Панкрат сабраў больш як дзьве тысячы скульптурных выяваў Леніна: рознага памеру і зробленых з самых размаітых матэрыялаў – з бронзы, гіпсу, тэракоты. Часу, калі выявы Леніна ад аб’екту сакральнага сталіся аб’ектам калекцыйным, прамінула няшмат. Тым ня менш, паводле калекцыянэра, арыгінальныя ленінскія выявы сёньня цяжка знайсьці. І набыцьцё іх вымагае ці малых грошай. Мы спыталі спадара Панкрата: хто яму дапамагае зьбіраць калекцыю?
Калекцыянэр Мікола Панкрат
(Панкрат:) “Мне дапамагае ва ўсім і падтрымлівае мая жонка. Калі б мяне жонка не падтрымлівала, нічога б гэтага не было”.
Экспазыцыя мае назву “Эпоха Леніна”. Мы, вядома, не маглі не пацікавіцца: ці не зьяўляецца калекцыянэр прыхільнікам камуністычнай ідэі?
(Панкрат:) “Я не палітыкан, я калекцыянэр. Ёсьць на тое людзі, якія гэтым займаюцца. Мы, як калекцыянэры, будзем захоўваць памяць пра час, у якім жылі”.
Экспазыцыя – а гэта толькі частка сабранай калекцыі – месьціцца на першым паверсе дому. Бліжэйшым часам з гэтай мэтай будзе задзейнічаны і другі паверх. Неўзабаве ў двары дома паўстануць вялікія бюсты правадыра.
Музэй “Эпоха Леніна” ў Полацку
Дарэчы, ня так даўно ў Дрысе выцягнулі зь Дзьвіны помнік Сталіну. Спадар Панкрат плянуе ўплішчыць у ленінскі шыхт і “бацьку народаў”.
(Панкрат:) “У прынцыпе, гэта ўжо не маё. Гэта беларускага народа. Пакуль жыву, я і мае дзеці будзем гэтым займацца”.
Калекцыянэр у сваіх адказах быў ляпідарным і не сказаў, чаго каштавала яму арганізацыя прыватнага музэю. Між тым, паводле сьведчаньня сяброў, каб пераабсталяваць уласны дом у музэй, Міколу Панкрату давялося ўбіцца ў даўгі. Гаворыць даўні сябар калекцыянэра Сергей Палякоў:
“Што да дапамогі, дык яму прыктычна ніхто не дапамагае. Дапамагаюць толькі добрыя людзі, калегі. А што тычыць збору экспанатаў, дык гэта яго асабістая ініцыятыва, яго асабістыя сродкі, яго асабісты час. І добра, што ўсе гэтыя кампаненты ў яго прысутнічаюць. Калекцыя, якую ён сабраў, зьяўляецца ўнікальнай”.
Такіх ленінскіх галоў у экпазыцыі больш за 400 штук
Музэй месьціцца на вуліцы Катоўскага, 18 і працуе штосуботу і штонядзелю. Уваход, як сьведчыць шыльда, вольны. На той жа шыльдзе зьмешчаныя словы Янкі Купалы: Пачнем зьбіраць зярно к зярняці, Былое ў думках ўваскрашаць, Каб быт на новы лад пачаці І сеўбу новую пачаць.