Маладая спадарыня: “У 1937 годзе шмат з каго выбівалі паказаньні, і людзей садзілі за краты, расстрэльвалі, таму я лічу, што гэта даволі мужны крок з боку Дашкевіча. Хаця ў 1937-м расстрэльвалі таксама тых, хто не даваў ніякіх паказаньняў. Аднак фармальна яны сёньня могуць судзіць Дашкевіча, таму яны й чапляюцца да яго”.
Малады спадар: “Ды ў гэтай краіне ўвогуле няма свабоды, няма выбараў, нічога няма. А наш урад — гэта як бы не зусім наш урад. Гэта маё меркаваньне”.
Маладзён: “У нашай краіне, на мой погляд, шмат падобных рэчаў чыніцца. Я думаю, што трэба нешта мяняць. Але тых, хто спрабуе гэта, садзяць за краты, і ўлады стараюцца трымаць іх чым далей. Гэта несумленна, я б сказаў: чалавек спрабуе зрабіць нешта для сваёй краіны, а яго ў турму. Гэта ненармальна”.
Шаснаццацігадовы хлопец: “Найлепш, вядома, заўжды гаварыць праўду. Паводле законаў дзяржавы, калі ты адмаўляесься даваць паканьні, не дапамагаеш сьледзтву, гэта процізаконна. Трэба заўжды дапамагаць сьледзтву”.
Студэнт: “Гэта нагадвае 1930-я гады. Ня можа радаваць той факт, што прыгнятаюць моладзевых лідэраў. Таму я лічу, што ўсё-такі не зусім правільна судзіць за гэта Дашкевіча”.
Ягоны сябра: “Я лічу, што гэта палітычныя гульні. Павінен быць БРСМ, але і павінны быць іншыя арганізацыі. Хутчэй за ўсё, гэта няправільна — судзіць лідэра “Маладога фронту”.
Спадар: “Натуральна, што мы ня можам вяртацца ў 1937 год, гэта быў страшны час для ўсёй нашай былой краіны, а тым больш для Беларусі. Чалавек мае права на ўласнае меркаваньне і на тое, каб яго абсалютна свабодна выказваць”.
Малады спадар: “Ясна, што яго судзяць за пераканьні. Вы ж ведаеце, які цяпер у Беларусі рэжым. Ня дзіва, што камуністычная ўлада, яна нічога новага не прыдумала, як судзіць шчырых беларусаў, адданых сваёй радзіме. Суд у нас няшчыры, спадзявацца на справядлівасьць не даводзіцца, яго хочуць папросту зламаць. Я сам праваслаўны, і я лічу, што гэта не па-хрысьціянску — сьведчыць супраць кагосьці, тым больш супраць сваіх сяброў”.
Адзін дзень у сям’і палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, 19.02.2007
Суд над Зьмітром Дашкевічам будзе без грамадзкасьці?, 6.11.2007 Зьмітра Дашкевіча будзе судзіць судзьдзя Кашкіна, 18.10.2007 Завяршылася сьледзтва ў другой крымінальнай справе З.Дашкевіча, 12.10.2007
У інтэрнэце адкрыўся сайт Свабоду Дашкевічу!