Уладзімер Голуб – першы старшыня гарадзкой суполкі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. У Магілёве яго памятаюць як яскравага прамоўцу і прынцыповага палітыка. Уладзімер Голуб пражыў 47 гадоў, памёр у 1997 годзе. Пры канцы жыцьця зьведаў перасьлед і цкаваньне праз сваю апазыцыйную дзейнасьць.
Валянцін Ермаловіч – брат беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча – тэатрал, кіраўнік самадзейнага народнага тэатру “Валянцін”. Вэтэран Другой усясьветнай вайны. Валянцін Ермаловіч – адзін з заснавальнікаў і старшыня магілёўскай суполкі “Мартыялёг Беларусі”, першым у Магілёве пачаў казаць пра рэпрэсаваную беларускую мову. Пражыў 79 гадоў памёў у 2004 годзе.
Леанід Драздоў – кіраўнік прафсаюзнай арганізацыі вытворчага аб’яднаньня “Хімвалакно”. Дзякуючы ягонай непасрэднай дапамозе ў Магілёве праходзілі сустрэчы з забароненымі ўладай беларускімі творцамі. Гэтыя сустрэчы ён ладзіў на “Хімвалакне” для работнікаў прадпрыемства. Да свайго апошняга дня на лацкане касьцюма насіў Пагоню. Пражыў 58 гадоў, памёр у 2007 годзе.
Магіла Ўладзімера Голуба
Міхась Булавацкі расказвае пра Ўладзімера Голуба
На магіле Валянціна Ермаловіча
Магіла Леаніда Драздова
Хвіліна маўчаньня па Леаніду Драздову