Ля гандлёвага дома “Імпульс” у Менску актывісты Партыі камуністаў Беларускай Зьміцер Яненка і Валеры Рыбчанка раздавалі менакам газэту “Товарищ”, прысьвечаную Сацыяльнаму маршу. Спадар Рыбчанка сказаў:
“Мы стаім ужо хвілін пятнаццаць, і тое, што ў нас было, экзэмпляраў чатырыста, ужо разышліся”.
Карэспандэнт: “Як вы лічыце, інфармацыйная кампанія ідзе пасьпяхова?”
“Калі людзі бяруць газэту, значыць пасьпяхова”.
Калі ўжо газэты былі раздадзеныя, актывістамі зацікавіліся міліцыянты, пабачылі газэту, праверылі дакумэнты, але нікога не затрымлівалі.
Зьміцер Яненка сказаў:
“Як улада ні спрабавала сарваць гэтую кампанію, некалькі разоў забіралі ўлёткі, налепкі, кампанія ідзе праз газэты, праз інтэрнэт.Тут ёсьць заклік да людзей, каб яны прыйшлі на Акадэмію навук, каб удзельнічаць у Сацыяльным маршы”.
Старшыня аргкамітэту Валер Ухналёў заўтра пойдзе а 12-й гадзіне да Акадэміі навук, адкуль пачнецца шэсьце. Аднак частка людзей можа прыйсьці а 14-й на Кастрычніцкую плошчу і адтуль арганізатары мяркуюць накіраваць іх на мітынг на плошчы Бангалор. Паводле спадара Ўхналёва, усе пытаньні, зьвязаныя з правядзеньнем акцыі, вырашаныя.
Апроч шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў, арганізатары запрашалі на марш дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Вольгу Абрамаву. Яна галасавала супраць адмены ільгот. Спадарыня Абрамава прыйсьці на акцыю адмовілася. Валеры Ўхналёў патлумачыў:
“Яна сказала, што цягнік сышоў, і ніякімі акцыямі гэта нельга зьмяніць. А трэба мяняць, як яна робіць, піша лісты, выступае ў парлямэнце. Яна разьвесіла на ўсіх сайтах сваё паведамленьне, што я размаўляў зь ёй.
Ня думаю, што тое, што робіць Абрамава мае нейкую карысьць, бо вынік яе дзеяньняў нулявы. І калі б не было выступаў, пікетаў і іншых акцый грамадзян, якія пратэстуюць супраць гэтага закону, то прэзыдэнт, урад нічога не рабілі б. І 4 лістапада ня скончыцца Сацыяльны марш, будуць іншыя акцыі. І я думаю, мы даможамся зьменаў, хоць часткова, падыходаў улады да сацыяльнай палітыкі”.
Міліцыянт вывучае газэту
Валеры Рыбчанка раздае інфармацыю пра Сацыяльны марш у Менску
Менск: папярэднія арышты перад Сацыяльным маршам – ад 3 да 15 сутак, 2.11.2007 Сацыяльны марш пройдзе дазволеным уладай маршрутам, 24.10.2007 В.Ухналёў: Усё роўна людзі даведаюцца пра “Сацыяльны марш”, 28.09.2007