Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Сурыкаў: Беларусі прыйдзецца прайсьці “доўгі шлях партыйнага будаўніцтва”


Уладзімер Глод, Менск Выбарчыя сыстэмы Беларусі і Расеі значна адрозьніваюцца, канстатаваў сёньня амбасадар Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода аб правядзеньні сёлета выбараў у Дзярждуму. Галоўнае адрозьненьне, кажа дыплямат, палягае ў тым, што выбары ў Думу пройдуць выключна па партыйных сьпісах, а выбары ў Палату прадстаўнікоў пакуль праводзіліся выключна па выбарчых акругах.

“Крый Божа цяпер перайсьці на выбары па партыйных сьпісах. У вас жа толькі апазыцыйныя партыі”, — заявіў расейскі А.Сурыкаў.

Ён таксама дадаў, што партыйныя выбары “не дазваляюць прыйсьці да ўлады балбатунам”. “Партыі падмануць цяжэй, чым выбаршчыкаў. Папулізму будзе менш”, – падкрэсьліў амбасадар Расеі, аддаючы перавагу выбарам па партыйных сьпісах.

• Амбасадар Расеі сумняецца, ці трэба будаваць другую нітку "Ямал – Заходняя Эўропа", 01.11.2001
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG