Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: аднаўляецца суд над лідэрам прадпрымальнікаў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў другой палове дня Пінскі гарадзкі суд працягне разгляд адміністрацыйнай справы мясцовага лідэра прадпрымальнікаў Аляксандара Васільева. Яго вінавацяць у арганізацыі 2 кастрычніка несанкцыянаванага ўладамі сходу на калгасным рынку ў Пінску і агітацыі да ўдзелу ў агульнабеларускім страйку прадпрымальнікаў.

Першае судовае паседжаньне над Аляксандарам Васільевым адбылося 24 кастрычніка. Падтрымаць сябра прыйшлі яго паплечнікі ў грамадзкім аб’яднаньні “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”, журналісты. Зь Віцебску прыехаў праваабаронца Валеры Шчукін.

Суд 24 кастрычніка доўжыўся 15 хвілінаў і быў спынены з-за неабходнасьці выкліку дадатковых сьведак.

Аляксандару Васільеву 39 гадоў. Ён зьяўляецца сябрам аргкамітэту ў стварэньні грамадзкага аб’яднаньня “За Свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”. Сёлета за ўдзел у грамадзкіх акцыях пратэсту Аляксандар Васільеў падвяргаўся арыштам на 15, 7 і 5 сутак.

• В.Гарбачоў: “У страйку ўдзельнічаюць 30 000 прадпрымальнікаў», 2.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG