Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін’юст адклаў рэгістрацыю аб’яднаньня прадпрымальнікаў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня намесьнік старшыні аргкамітэту для стварэньня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандар Таўстыка паведаміў “Свабодзе”, што Міністэрства юстыцыі адкладае рэгістрацыю гэтага аб’яднаньня.

“Дакумэнты на рэгістрацыю падалі ў Міністэрства юстыцыі яшчэ 25 верасьня, а празь месяц нам афіцыйна паведамілі, што патрабуюцца дадатковыя дакумэнты, у прыватнасьці копіі пашпартоў некаторых заяўнікаў”, — кажа Аляксандар Таўстыка.

Са словаў суразмоўцы, заяўнікаў амаль пяцьдзясят. Супрацоўнікі міністэрства спраўдзілі подпісы й адрасы ў кожнага. Копіі пашпартоў у сьпіс абавязковых дакумэнтаў не ўваходзяць.

10 верасьня 2007 году ў Менску адбылася ўстаноўчая канфэрэнцыя для стварэньня агульнабеларускага грамадзкага аб’яднаньня.

Удзельнікі зацьвердзілі статут аб’яднаньня, абралі кіроўчыя органы й прызначылі каардынатараў у Бабруйску, Рэчыцы, Салігорску, Баранавічах, Горадні й Менску.

• А.Таўстыка: чыноўнікаў “бярэ зайздрасьць” да прадпрымальнікаў, 03.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG