Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: касацыйную скаргу журналісткі не задаволілі


Радыё Свабода, Берасьце Сёньня Берасьцейскі абласны суд разгледзеў скаргу Насты Мялешкі, журналісткі “Берасьцейскага кур’ера”. Яна абскарджвала рашэньне суду Маскоўскага раёну, які пакараў яе за ўдзел 19 жніўня ў прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Суд скаргу журналісткі адхіліў.

Гэта ўжо шостая касацыя адносна падобных справаў, якую адхіліў абласны суд.

У мінулы чацьвер судзьдзя Натальля Сурма пакінула без задавальненьня скаргу Васіля Ваўранюка, якога паводле такога ж абвінавачаньня аштрафавалі на 64 тысячы рублёў.

Разам актывісты абскардзілі чатырнаццаць прысудаў у справе недазволенай прэзэнтацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG