Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды: шэсьце ў Менску дазволенае


Ганна Соўсь, Менск Менгарвыканкам дазволіў правесьці 28 кастрычніка ў нядзелю шэсьце ў Менску з нагоды Дня памяці продкаў. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў прэсавы сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валер Буйвал. Раней Менаблвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937-1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысячаў чалавек.

Шэсьце і мітынг у Курапатах традыцыйна арганізоўвае Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. Як паведаміў Валер Буйвал, актывісты партыі хацелі правесьці шэсьце па палове праезнай паласы былога праспэкту Скарыны, аднак менскія ўлады дазволілі шэсьце толькі па ходніках.

Пачатак шэсьця ў нядзелю аб 11-й гадзіне ад гадзіньнікавага заводу. А 14-й гадзіне плянуецца мітынг у Курапатах. Актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ заявілі, што паламаны вандаламі Крыж пакутаў будзе адноўлены да Дня памяці продкаў.

• Наступны госьць онлайн-канфэрэнцыі – Юрась Беленькі, 23.10.2007 • У нядзелю — шэсьце на Дзяды, яшчэ праз тыдзень — Сацыяльны марш, 22.10.2007 • Валеры Буйвал: “Крыж пакуты будзе адноўлены да Дзядоў”, 20.10.2007 • Ва ўрочышчы Курапаты маліліся пратэстанцкія сьвятары, 13.10.2007 • Курапаты: паламалі галоўны крыж, які некалі прынесьлі ва ўрочышча ад будынку КДБ (слайд-рэпартаж), 08.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG