Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1927 год: “Патрабуем вызваленьня палітвязьняў”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Чарговая перадача сэрыі "Цытаты мінулага". Пра што пісалі беларускія газэты 19 кастрычніка ў розныя гады мінулага.

“Оршанский вестник” у 1917 годзе зьмяшчае такую аб’яву: “Даводзім да ведама, што белая пшанічная мука будзе адпускацца хранічным хворым па рэцэптах лекараў толькі пры ўмове падачы ва ўправу картак на права атрымаць жытнюю муку ці хлеб, якія выдала Аршанская гарадзкая ўправа. Аршанская павятовая харчовая ўправа”.

На старонках газэты “Nowe Zycie” ў 1927 годзе нехта Крынковяк іранізуе: “Камуністы не галасавалі за іншыя жыдоўскія сьпісы, але замест галасоў укінулі ў выбарчыя скрыні 265 улётак на расейскай і польскай мовах, а ўнізе па-жыдоўску разнастайнага зьместу. “Прэч з фашысцкай дыктатурай”, “Хопіць нацыянальнага прыгнёту”, “Патрабуем вызваленьня палітвязьняў”, “Жыве нацыянальнае кіраваньне” і г.д. Нягледзячы на страчаныя 265 галасоў камуністы ў раду трапілі”.

“Рэфэрэндум зрабіўся гэткім водападзелам, — заяўляе са старонак “Свободных новостей” у 1997 годзе Андрэй Саньнікаў. — Я зразумеў, што ў выпадку перамогі Лукашэнкі ўсе прынцыпы, якіх я спрабаваў трымацца, будуць проста падарваныя і давядзецца рабіць выбар: прымаць падвойныя стандарты, быць ханжой ці рабіцца двудушным прафэсіяналам. Гэта была рыса ня толькі для мяне, але й для ўсяго грамадзтва, рыса, якую мы, на жаль, пераступілі ня ў той бок, дзе нас чакае нармальны стан”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG