Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Рэгак: “Мы задаволеныя, што марш прайшоў мірна”


Алесь Дашчынскі, Менск Часовы павераны ў справах Славаччыны ў Беларусі Любамір Рэгак падзяліўся назіраньнямі за “Эўрапейскім маршам”. Славаччына выконвае функцыі мясцовага прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.

“Калі ўзяць асобна само правядзеньне маршу, то мы задаволеныя тым, што ён прайшоў мірна, без рэпрэсій, не было затрыманьняў.

Але, калі браць шырэйшы кантэкст, то нельга не сказаць пра дэфіцыт дэмакратыі й абмежаваньне канстытуцыйных правоў грамадзянаў. Бо дзяржаўныя органы прынялі рашэньне ў апошні момант, хоць заяўку падавалі даўно.

Да маршу перасьледавалі й арыштоўвалі арганізатараў і грамадзянскіх актывістаў. Не было магчымасьці распаўсюджваць інфармацыю пра марш у мэдыях ці іншымі спосабамі. Не падключылі электрычнасьць да месца мітынгу, што таксама сьведчыць пра абмежаваньне грамадзянскіх правоў.

З прычыны ўсіх гэтых абмежаваньняў я яшчэ прыемна зьдзіўлены тым, колькі людзей назьбіралася.

Саму акцыю я ўспрымаю як жаданьне грамадзянскай супольнасьці мірным спосабам падтрымаць курс ураду на збліжэньне з Эўропай. Таму малазразумелыя ўсе гэтыя абмежавальныя крокі ўладаў.

Паслы ня бралі ўдзелу ў мерапрыемстве, а назіралі, каб інфармаваць свае ўлады.

З назіраньняў быў такі цікавы момант — неідэнтыфікаваныя ўдзельнікі, якія на мітынгу выцягнулі з машыны зь цёмным шклом, пад кантролем міліцыі, лёзунгі супраць візавых правілаў Шэнгену.

Вечаровыя камэнтары беларускіх афіцыйных мэдыяў не зьдзівілі — і былі такімі, як заўсёды. І выпадкі вандалізму, якія паказалі па тэлебачаньні, на маю думку, неабходна расьсьледаваць”- кажа Любамір Рэгак.



• Эўрапейскі марш. Онлайн-рэпартаж, 14.10.2007 • “Мы прайшлі “Эўрапейскім маршам” па цэнтральным праспэкце Менску”. Слайд-рэпартаж, 14.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG