Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Марыя Савульская


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

САВУЛЬСКАЯ Марыя Язэпаўна, нар. 1900 у п. Каменка Плешчаніцкага р-ну, полька, зь сялян, калгасьніца у к-се “Ленінскі шлях” у в. Погары Бягомльскага р-ну. Арыштаваная 37.08.24. Асуджаная 37.11.19 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляная 37.12.29 у г. Віцебск. 89.11.28 справу пераглядала Пракуратура БВА. УКГБ Віцебскай вобл. 20621-П

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG