Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Пётра Лахно


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ЛАХНО Пётра 1911, г. Магілёў, Беларусь, беларус. Мурманскі тралавы флёт, рыбаапрацоўнік; прапісаны ў флёце. Арыштаваны 14.06.41, арт. 58-10 УК. Асуджаны 1.08.41 Вайсковым трыбуналам войскаў НКВД Мурманскай вобласьці, 5 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны 22.02.90 Мурманскім абласным судом.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG