Адзін з заяўнікаў, прафсаюзны актывіст Юры Новікаў, забарону пікетаў патлумачыў страхам улады перад любым публічным мерапрыемствам, якое праводзяць мясцовыя дэмакраты.
“Пікетаваньнем мы зьбіраліся прыцягнуць увагу грамадзкасьці да дванаццаці прапановаў Эўразьвязу дзеля наладжваньня стасункаў з афіцыйным Менскам. Мясцовай вэртыкалі выгадна, каб пра гэтыя прапановы насельніцтва нічога ня ведала, бо тады давядзецца тлумачыць ім, што яны азначаюць”, — кажа “Свабодзе” Юры Новікаў.
Пад пытаньнем і правядзеньне круглага стала, які ініцыявалі магілёўскія дэмакраты. За круглым сталом яны зьбіраліся абмеркаваць з прадстаўнікамі ўлады і журналістамі ўсё тыя ж дванаццаць прапановаў Эўразьвязу.
Старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паведаміў “Свабодзе”, што сёньня старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Віктар Шорыкаў нечакана пайшоў у адпачынак. Акрамя яго ніхто ў гарвыканкаме ня можа прыняць рашэньня пра круглы стол. Шорыкаў з адпачынку вернецца толькі праз тры тыдні. У Магілёве плянуюць правесьці пікеты напярэдадні “Эўрапейскага маршу”, 26.09.2007