Доктар мэдычных навук, прафэсар, член-карэспандэнт Акадэміі мэдычных навук Беларусі Леанід Путырскі скончыў з залатым мэдалём школу і з чырвоным дыплёмам – Беларускі мэдычны інстытут. За ягонымі плячыма таксама вучоба ў Акадэміі кіраваньня і маскоўскім інстытуце анкалёгіі імя Герцэна. Ад 1979 году – кіраўнік аддзелу пухліны малочнай залозы Навукова-дасьледчага інстытуту анкалёгіі.
“Рак малочнай залозы займае ў жанчын першае месца сярод усіх пухлінаў. Каля 70 працэнтаў захворваньняў знаходзяць самі жанчыны. Таму вельмі важна ведаць, – сказаў у кароткім інтэрвію Свабодзе спадар Путырскі, – як трэба глядзець за сабой, каб своечасова пайсьці да доктара. А калі ўжо захварэла, дык мець магчымасьць вылечыцца і стаць здаровай.
Пытаньні Леаніду Путырскаму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Путырскім.
Онлайн канфэрэнцыя зь Леанідам Путырскім, 29.08.2007