Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Леанід Путырскі


Радыё Свабода У сераду, 3 кастрычніка, ад 18.00 да 19.00 са слухачамі "Свабоды" па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 пра зьмяншэньне рызыкі захварэць на рак малочнай залозы будзе размаўляць галоўны мамоляг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Леанід Путырскі.

Доктар мэдычных навук, прафэсар, член-карэспандэнт Акадэміі мэдычных навук Беларусі Леанід Путырскі скончыў з "залатым" мэдалём школу і з "чырвоным" дыплёмам – Беларускі мэдычны інстытут. За ягонымі плячыма таксама вучоба ў Акадэміі кіраваньня і маскоўскім Інстытуце анкалёгіі імя Герцэна. Ад 1979 году – кіраўнік аддзелу пухліны малочнай залозы Навукова-дасьледчага інстытуту анкалёгіі.

“Рак малочнай залозы займае ў жанчын першае месца сярод усіх пухлінаў. Каля 70 працэнтаў захворваньняў знаходзяць самі жанчыны. Таму вельмі важна ведаць, – сказаў у кароткім інтэрвію Свабодзе спадар Путырскі, – як трэба глядзець за сабой, каб у свой час пайсьці да доктара. А калі ўжо захварэла, дык мець магчымасьць вылечыцца і стаць здаровай”.

Пытаньні Леаніду Путырскаму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Путырскім.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG