Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ворша: затрыманым пагражаюць крымінальнымі справамі


Любоў Лунёва, Менск Некалькі затрыманых удзельнікаў сьвяткаваньня ўгодкаў Аршанскай бітвы знаходзяцца ў раённым аддзеле міліцыі Воршы. Супрацоўнікі міліцыі зачынілі ўсіх у дзяжурнай частцы і паведамілі, што пачынаюць крымінальную справу за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў на падставе інцыдэнту, які адбыўся ў РАУСе.

Калі міліцянты адпусьцілі частку затрыманых, з гэтак званага “ленінскага кутка” нехта ў акно выкінуў дзяржаўны сьцяг. Спэцназаўцы, пабачыўшы гэта, вярнулі людзей з вуліцы ў РАУС і зачынілі ўсіх у дзяжурцы.

Некалькі чалавек трымаюць у гарадзкім аддзеле міліцыі, астатнія знаходзяцца ў райаддзеле. На аднаго з затрыманых ужо складзены пратакол за дробнае хуліганства. Ня выключана, што заўтра будуць судзіць паводле аналягічнага абвінавачаньня яшчэ некалькі чалавек.

Некаторых затрыманых ужо дастаўлялі ў райаддзел двойчы – учора ўвечары і сёньня раніцай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG