Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск, 1997 год: “Санкцыянаваны мітынг у падтрымку свабоды прэсы”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Новая перадача сэрыі "Цытаты мінулага" Пра што пісалі беларускія газэты 29 жніўня ў розныя гады мінулага.

“Звязда” ў 1937 годзе зьвяртае ўвагу: “У жніўні і верасні месяцах, як выключэнне, дазволена прымаць у мясапастаўкі курэй з вагою кожнай галавы ад 800 грамаў (замест 1000 грамаў). Гусі прымаюцца вагою не ніжэй 3 500 грамаў; качкі — не ніжэй 1400 грамаў; індзейкі — не ніжэй 2800 грамаў. Здаваць птушку ў рахунак мясаабавязацельстваў вельмі выгадна. Кожныя 700 грамаў здадзенай птушкі залічваюцца за 1 кілограм мясапаставак”.

*“Вечерний Минск”, 1987 год. “Колькі фільмаў выпушчана кінастудыяй “Беларусьфільм” на беларускай мове?” — запытаўся ў рэдакцыі нехта А.Рыбчонак. Рэдакцыя тлумачыць: “Кінастудыяй “Беларусьфільм” у пэрыяд 1972 – 1986 гадоў выпушчана на ўсесаюзны экран 67 паўнамэтражных мастацкіх фільмаў. Прыняты замоўнікамі (Дзяржтэлерадыё СССР і БССР) 87 тэлевізійна-мастацкіх фільмаў. Усе яны, у асноўным, дубляваныя на беларускую мову. Вытворчасьць гульнявых кінакарцін ажыцьцяўляецца на расейскай мове”.

* “Имя”, год 1997. 3-я паласа газэты выйшла белая, на ёй быў адно невялікі тэкст, падпісаны Фондам падтрымкі незалежнай прэсы: “Вы хочаце, каб журналісты сядзелі ў турме, а газэты выходзілі зь “белымі плямамі”? Не?! Тады прыходзьце на санкцыянаваны мітынг у падтрымку свабоды прэсы, які адбудзецца 30 жніўня 1997 г. у 12.00 на плошчы Бангалёр (перакрыжаваньне вуліц Багдановіча і Сурганава)”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG