Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клецк: адноўленая крымінальная справа супраць Сяргея Панамарова


Вячаслаў Кулік, Менск Пракуратура Клецкага раёну аднавіла крымінальную справу ў дачыненьні да выдаўца і рэдактара незалежнага інфармацыйнага бюлетэню “Бойкий Клецк” Сяргея Панамарова. Яго абвінавачваюць у паклёпе на мясцовую чыноўніцу.

Сяргей Панамароў другі год выдае інфармацыйны бюлетэнь “Бойкий Клецк”. Гэта штотыднёвік на 12 старонках, наклад – 299 асобнікаў. Распаўсюджваецца ў Клецку, Нясьвіжы і Капылі. Некаторыя публікацыі незалежнага выданьня выклікаюць раздражненьне мясцовых чыноўнікаў.

Летась Сяргей Панамароў напісаў, што загадчыца клецкай юрыдычнай кансультацыі Натальля Семашкевіч дапамагала яму атрымаць у арэнду вытворчыя памяшканьні ў горадзе. Спадарыня Семашкевіч палічыла гэта непраўдзівымі зьвесткамі, якія зьяўляюцца паклёпам. Пасьля яе заявы была заведзеная крымінальная справа, але экспэртыза высьветліла, што ніякага паклёпу тут няма.

І вось справа нечакана адноўленая. Старшы дазнаўца Клецкага раённага аддзелу міліцыі Ўладзімер Бяганскі пацьвердзіў Свабодзе, што крымінальная справа супраць Сяргея Панамарова аб паклёпе на загадчыцу клецкай юрыдычнай кансультацыі Натальлі Семашкевіч вернутая на разгляд:

“Так, так. Пра іншае цяпер я дакладна паведаміць не магу, бо пракуратура вярнула гэту справу”.

Сам спадар Панамароў лічыць, што мясцовая ўлада імкнецца яго запалохаць за ініцыятыву арганізаваць пікет у падтрымку Аляксандара Казуліна:

“Учора зарэгістраваў заяву на імя старшыні Клецкага райвыканкаму Анатоля Бойкі. Прашу дазволіць пікет 30 жніўня на цэнтральнай плошчы райцэнтру ў падтрымку палітычнага вязьня Аляксандра Казуліна”.

Са слоў Сяргея Панамарова, заяўка на пікет была зарэгістравана ўраніцу – а 8.30:

“А пасьля 12-й мне патэлефанаваў старшы дазнаўца Клецкага РАУС Бяганскі і паведаміў, што я абавязаны зьявіцца на допыт у сувязі з паўторным адкрыцьцём крымінальнай справы па артыкуле №188 ч.2 Крымінальнага кодэксу”.

Спадар Панамароў мае зьявіцца на допыт у Клецкі РАУС а 13-й гадзіне 16 жніўня.

• “Бойкий Клецк” міліцыянты змагаюцца зь недзяржаўнай прэсай, 9.07.2007 • У Клецку затрымалі выдаўца незалежнага бюлетэню, 20.03.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG