Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Караганаў: “Беларусі трэба разьвітацца з ілюзіямі”


Уладзімер Глод, Менск Старшыня прэзыдыюму расейскай Рады ў зьнешняй і абароннай палітыцы Сяргей Караганаў у інтэрвію нашаму Радыё сказаў, што Беларусь невыпадкова зацягнула разьлікі з “Газпромам”.

На ягоную думку, гэта – праява старога рэцыдыву, калі ў Менску ўпэўненыя: Расея – багатая, і таму ўсё сьпіша Беларусі:

“Беларускае кіраўніцтва прывучыла сябе да таго, што можна не разьлічвацца з Расеяй, і да пабудовы сваёй спэцыфічнай эканамічнай мадэлі расейскім коштам. А цяпер яно вымушана разьвітвацца з гэтым цудоўным часам”.

Расейскі аналітык адзначае, што беларускаму кіраўніцтву цяпер трэба разьвітвацца яшчэ з адной ілюзіяй – нібыта яно можа ўплываць на ўнутраную сытуацыю ў Расеі:

“Беларусь не зьяўляецца фактарам унутранай палітыкі Расеі. У нас падтрымліваюць дзеяньні расейскага кіраўніцтва, якое хоча атрымліваць адэкватную цану за ўсё, што мы пастаўляем зьнешняму сьвету”.

• Газпром” пацьвердзіў пагашэньне беларускага доўгу , 08.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG