Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве затрымалі грамадзянку Беларусі, якую вінавацяць у гандлі людзьмі


Радыё Свабода Ва Ўкраіне была затрыманая грамадзянка Беларусі, якая, паводле зьвестак Інтэрполу, зарабіла на гандлі людзьмі каля паўмільёна даляраў.

Прэсавая сакратарка ўкраінскага МУС Алена Мельнік паведаміла, што ў Кіеве была затрыманая грамадзянка Беларусі Д., якая з 2000 па 2004 год уваходзіла ў склад крымінальнай групоўкі па гандлі людзьмі, арганізаванай маці затрыманай. За 5 гадоў групоўка прадала ў сэксуальнае рабства больш за 438 жанчын, у тым ліку 131 непаўнагадовую.

Украінскія праваахоўныя органы арыштавалі падазраваную пасьля таго, як да іх у чэрвені зьвярнуліся з запытам беларускія калегі. Цяпер вырашаецца пытаньне аб яе выдачы ў Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG