Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: тысячны подпіс пад патрабаваньнем вярнуць ільготы


Радыё Свабода У Наваполацку працягваецца месячнік пратэсту супраць скасаваньня льготаў сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзянаў. Ладзіцца ён ля Гарадзкога палацу культуры. Сёньня адбыўся чарговы, дваццаць другі па ліку пікет.

Як і раней, яго ўдзельнікі зьбіралі подпісы пад патрабаваньнем вярнуць ільготы пэнсіянэрам, донарам і чарнобыльцам. Сёньня ж пад згаданай адозвай быў пастаўлены тысячны подпіс. Яго аўтарам стаў наваполацкі інвалід Анатоль Камбаеў.

Паводле арганізатараў акцыі, напачатку месячніка пратэсту мінакі ставіліся да іх зь перасьцярогаю, цяпер жа подпісы супраць скасаваньня льготаў ставяцца ў масавым парадку. Яшчэ да пачатку пікетаў на пляцы перад Гарадзкім палацам культуры зьбіраюцца людзі, каб паўдзельнічаць у пікеце.

Месячнік грамадзянскага пратэсту дазволены Наваполацкім гарвыканкамам і скончыцца 27 ліпеня.

Збор подпісаў супраць скасаваньня ільготаў, Наваполацак, 18 ліпеня 2007 г.

Збор подпісаў супраць скасаваньня ільготаў, Наваполацак, 18 ліпеня 2007 г.
Навапалачанін Анатоль Камбаеў пакінуў тысячны подпіс пад патрабаваньнем вярнуць ільготы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG