Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты хочуць адклікаць дэпутатаў


Алесь Дашчынскі, Менск Студэнты мяркуюць распачаць працэдуру адкліканьня дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія прагаласавалі за адмену льготаў. Моладзь плянуе зарэгістраваць ініцыятыўную групу і сабраць подпісы за зьмены ў прынятым законе.

У Беларускі Хэльсынскі камітэт зьвяртаюцца студэнты па прававую дапамогу. Яны хочуць адклікаць дэпутатаў, якія падтрымалі закон аб скасаваньні льготаў.

“Працэдура адкліканьня вельмі складаная, – кажа сябра БХК Тацяна Гацура. – Мы прапануем ім правесьці сход выбарцаў і запрасіць дэпутата, каб ён зрабіў справаздачу. Студэнты зьбіралі подпісы да сваіх дэпутатаў, каб дэпутаты не галасавалі за гэты законапраект. Дэпутаты прагаласавалі за яго.

І студэнты нават не атрымлівалі лістоў ад дэпутатаў — а гэта наагул ёсьць парушэньнем законаў і аб звароце грамадзянаў, і аб статусе дэпутата. Магчыма, што пасьля гэтых сходаў і будзе распачынацца працэдура адкліканьня”.

Дэпутат Генадзь Давыдзька таксама галасаваў за адмену льготаў. Як ён ставіцца да ініцыятывы студэнтаў?
”Сяргей Чайка: “Мы зьбіраемся сабраць 50 тысяч подпісаў з розных рэгіёнаў, каб гэты закон адклікалі. Ёсьць такое права ў нас па Канстытуцыі.”
“Гэта іх канстытуцыйнае права. Што тычыцца гэтага закону, ён прыняты. Але ён уступіць у сілу пасьля таго, як уступіць у дзеяньне ўказ прэзыдэнта аб адраснай сацыяльнай дапамозе. Таму я прапаноўваў бы гэтым студэнтам дачакацца гэтага ўказу”.

Паводле Тацяны Гацура, ва ўказе плянуюцца штогадовыя выплаты — але студэнтам зь сем’яў, у якіх прыбытак на чалавека складае ня больш за 130 тысяч рублёў.

“Яны парушаюць правы студэнтаў, на наш погляд. І гэта будзе такая неэфэктыўная рэформа”? – кажа Тацяна Гацура.

Адзін з ініцыятараў акцыі, студэнт БДУ Сяргей Чайка, спадзяецца, што ініцыятыва будзе мець плён:

“Мы зьбіраемся сабраць 50 тысяч подпісаў з розных рэгіёнаў, каб гэты закон адклікалі. І ён ня ўступіць у дзеяньне ад 15 сьнежня, як плянуецца. Ёсьць такое права ў нас па Канстытуцыі. Нельга студэнтаў пазбаўляць льготаў. Не такія вялікія ў іх стыпэндыі, не такі высокі ўзровень жыцьця. Нельга ж сядзець склаўшы рукі”.

• Закон аб скасаваньні льготаў пачне дзейнічаць праз паўгоду, 23.05.2007 • Юрась Алейнік: “Веру, што перамога магчымая”, 13.06.2007 • Юрась Алейнік спрабуе вярнуцца ў Акадэмію кіраваньня, 12.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG