Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІЧБА ДНЯ: 1.22


Радыё Свабода Такая ў Беларусі сярэдняя колькасьць дзяцей, народжаных на працягу жыцьця адной жанчынай (так званы каэфіцыент фэртыльнасьці) . Гэтыя дадзеныя прыведзеныя ў штогадовай справаздачы ААН аб народанасельніцтве ў сьвеце.

Для захаваньня колькасьці насельніцтва гэты каэфіцыэнт павінен быць прынамсі 2.

У суседніх краінах гэты каэфіцыэнт роўны: ва Ўкраіне – 1.14, у Польшчы – 1.23, у Літве – 1.25, у Латвіі – 1.29, у Расеі – 1.4.

У Францыі сярэдняя колькасьць дзяцей, народжаных за жыцьцё адной жанчынай складае – 1.86, у Нямеччыне – 1.34 , у Злучаных Штатах – 2.04. Сярод краінаў СНД самы высокі каэфіцыэнт фэртыльнасьці ў Таджыкістане – 3.39.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG