Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыйныя лідэры сустрэнуцца з амбасадарамі


Радыё Свабода Сёньня аб 11-й гадзіне чатыры сустаршыні Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сіл сустракаюцца з амбасадарамі краінаў Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў Менску.

Сустрэчы замежных дыпляматаў з лідэрамі беларускай палітычнай апазыцыі адбываюцца не ўпершыню. Сёньня з амбасадарамі спаткаюцца лідэр АГП Анатоль Лябедзька, старшыня ПКБ Сяргей Калякін, лідэр БНФ Вінцук Вячорка і лідэр сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоль Ляўковіч.

Мяркуецца, што адбудзецца абмен думкамі аб сытуацыі ў краіне, а таксама па іншых пытаньнях, якія маюць непасрэднае дачыненьне да Беларусі.

Анатоль Ляўковіч распавёў, якія пытаньні будуць абмяркоўвацца на сустрэчы.

“На сустрэчы адбудзецца абмен думкамі аб сытуацыі ў краіне, аб пэрспэктывах. Адбудзецца абмен думкамі аб скасаваньні спэцдакладчыка спадара Севярына і, канешне, абмеркаваньне сытуацыі ў аб’яднаных дэмакратычных сілах пасьля Кангрэсу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG